Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Грэцыі праводзяць новы страйк


У Грэцыі сёньня пройдзе новы страйк работнікаў дзяржаўнага сэктару – на знак пратэсту супраць урадавых захадаў для барацьбы зь фінансавым крызісам. Спыняць працу большасьць дзяржаўных установаў і грамадзкі транспарт. Страйк арганізаваны двума найбольшымі прафсаюзамі краіны.

Сёньня парлямэнт Грэцыі пачне разгляд законапраектаў, што прадугледжваюць, у прыватнасьці, павелічэньне пэнсійнага веку і спрашчэньне правілаў звальненьня найманых работнікаў. Рэформы, прапанаваныя ўрадам, маюць на мэце зьніжэньне рэкорднага дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту Грэцыі.
XS
SM
MD
LG