Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Маккрыстал пакіне вайсковую службу


Амэрыканскі генэрал Стэнлі Маккрыстал, днямі звольнены з пасады ачольніка сілаў НАТО ў Аўганістане, мае намер пакінуць вайсковую службу. Пра гэта паведамілі інфармацыйныя агенцтвы, спасылаючыся на прадстаўніка камандаваньня арміі ЗША.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама звольніў Стэнлі Маккрыстала пасьля таго, як у публікацыі ў часопісе “Rolling Stone” генэрал рэзка выказаўся пра шэраг амэрыканскіх афіцыйных асобаў.

Новым ачольнікам міжнародных сілаў у Аўганістане прызначаны генэрал Дэйвід Пэтрэўс.
XS
SM
MD
LG