Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Футбол: сёньня вызначацца апошнія чвэрцьфіналісты чэмпіянату сьвету


На чэмпіянаце сьвету па футболе ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы сёньня пройдуць заключныя матчы 1/8 фіналу. Матч зборных Парагваю і Японіі пачнецца ў Прэторыі а 17-й гадзіне менскага часу, зборныя Гішпаніі і Партугаліі выйдуць на поле ў Кейптаўне а 21.30.

Напярэдадні былі згуляныя пяты і шосты матчы 1/8 фіналу. Каманда Нідэрляндаў перамагла зборную Славаччыны 2:1, а бразыльцы нанесьлі паразу чылійцам – 3:0.

2 ліпеня за месца ў паўфінале пазмагаюцца каманды Нідэрляндаў і Бразыліі, а таксама Ўругваю і Ганы. 3 ліпеня аргентынцы сустрэнуцца ў чвэрцьфінале зь немцамі, а пераможцы пары Парагвай – Японія – зь пераможцам двубою Гішпанія – Партугалія.
XS
SM
MD
LG