Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФБР выкрыла 11 "глыбока закансьпіраваных шпіёнаў"


ФБР паведаміла, што арышт стаў вынікам шматгадовага расьсьледаваньня ў чатырох штатах. У паведамленьні гаворыцца, што 8 зь 10 арыштаваных "выконвалі даўгатэрміновыя заданьні пад прыкрыцьцём".

Арышты былі праведзеныя ў нядзелю ў штатах Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Манхэтан, Масачусэтс і Вірджынія.

Чакаецца, што сёньня падазраваныя паўстануць перад судом. Усім арыштаваным былі выстаўленыя абвінавачаньні ў "дзеяньнях у якасьці агента замежнай дзяржавы без уведамленьня генэральнага пракурора ЗША". Гэтае абвінавачаньне прадугледжвае пакараньне зьняволеньнем да пяці гадоў.

Васьмі "глыбока закансьпіраваным агентам" пагражае да дваццаці гадоў зьняволеньня за "змову з мэтай адмываньня грошай".

Адзінаццаты выкрыты шпіён пакуль схоплены ня быў.
XS
SM
MD
LG