Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску маліліся за Янку Купалу


Помнік Янку Купалу на Вайсковых могілках.
Помнік Янку Купалу на Вайсковых могілках.

28 чэрвеня на Вайсковых могілках Менску адбылася жалобная паэтычная імпрэза з нагоды 68-й гадавіны сьмерці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Арганізатар жальбінаў — літаратурны музэй Янкі Купалы, а ўдзел у імпрэзе прынялі вядомыя беларускія літаратары. Памінальная літургія адбылася таксама ў менскім архікатэдральным касьцёле Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі.


У гадавіну сьмерці Янкі Купалы да магілы паэта прыйшлі вядомыя літаратары і аматары ягонай творчасьці паэта.

Сярод удзельнікаў жальбінаў — беларускія літаратары.

Удзельнікі жальбінаў усклалі да купалаўскага мэмарыялу кветкі, а затым чыталі вершы Янкі Купалы і аўтарскія прысьвячэньні, як паэт Міхась Башлакоў:

«Сапраўдны паэт — ён заўсёды «ня правільны». Хіба Янка Купала быў «правільны?» Не выпадкова ж ягоныя вершы выкідалі з падручнікаў. І Башлакоў таксама няправільны — зараз вы гэта зразумееце.

«Ах, Іван Дамінікавіч, сэрца зьнямогла ад болю,
Мова народу вялікага птушкаю рвецца на волю,
Што нам пакінулі? Піць? Лаяцца ўволю?
Вось і п’ём, прапіваем апошняе слова,
Ах, Іван Дамінікавіч, усё паўтараецца.

Слова бярэ Міхась Шавыркін
Паэт Алесь Бадак чытаевершы Янкі Купалы
Літаратары і навукоўцы слухаюць выступленьні сваіх калегаў.

Удзельнікі імпрэзы асабліва часта ўзгадвалі Янку Купалу як шчырага рупліўца на ніве адраджэньня роднага беларускага слова. Што ўзьнятыя ім праблемы актуальныя і сёньня. Гаворыць былы міністар інфармацыі, дыплямат і літаратар Анатоль Бутэвіч:

«Я буду маліцца да яснага сонейка,
Расьпетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі зь мяцеліцай шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.

Калі б у гэтыя, здавалася б, простыя словы ўдумацца, каб іх паўтараць, то — я перакананы і ўпэўнены — яны б і нас з вамі рабілі вышэйшымі і духоўна моцнымі. Бо інакш так пранікліва, так горача і шчыра ня скажаш, як сказаў Янка Купала».

Анатоль Бутэвіч ускладае кветкі да помніка песьняру.

Янка Купала загінуў напярэдадні свайго 60-гадовага юбілею, 28 чэрвеня 1942 году ў маскоўскім гатэлі «Масква» пры ня высьветленых абставінах. Паэт быў пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках, а праз 20 гадоў яго парэшткі перавезьлі ў Беларусь. Цяпер магіла Янкі Купалы знаходзіцца на Вайсковых могілках у Менску. Пра тыя трагічныя падзеі літаратары ўзгадвалі ў сваіх прамовах. Гаворыць дасьледчык творчасьці Янкі Купалы, навуковец Вячаслаў Рагойша:

«Янка Купала не дажыў і да 60 гадоў — нейкіх дзесяць дзён не хапіла. Але будуць сюды прыходзіць новыя і новыя пакаленьні беларусаў, каб яшчэ і яшчэ раз узгадаць, колькі зрабіў Янка Купала. Не для сябе, а для нас, для беларусаў — як мастак, творца, змагар і прарок».

Вершы Янкі Купалы чытае Вячаслаў Рагойша.

З нагоды 68-й гадавіны сьмерці Янкі Купалы ў архікатэдральным касьцёле Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі таксама была адслужаная літургія, якую ўзначаліў Мітрапаліт менска-магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Гадавіна сьмерці Янкі Купалы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:00 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG