Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мядзьведзеў ня верыць у кіргіскі парлямэнтарызм


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў на саміце Вялікай дваццаткі ў Таронта, што "ня вельмі ўяўляе сабе, як мадэль парлямэнцкай рэспублікі будзе працаваць у Кіргізіі".

Камэнтуючы вынікі нядзельнага рэфэрэндуму ў Кіргізстане, расейскі лідэр выказаў асьцярогу, што ўвядзеньне парлямэнцкай сыстэмы ў Кіргізстане можа прывесьці да прыходу там да ўлады экстрэмістаў і нават да распаду краіны на часткі.

Рэагуючы на гэтае выказваньне, намесьнік кіраўніцы часовага ўраду Кіргізстану Амурбек Тэкебаеў сказаў, што расейскія спэцслужбы, "якія мелі моцныя сувязі з аўтарытарным рэжымам у Кіргізстане, дагэтуль маюць тут свае інтарэсы" і наўмысна ўводзяць Крэмль у зман адносна сытуацыі ў краіне.

На нядзельным рэфэрэндуме ў Кіргізстане аб зьмене канстытуцыі 92% выбарцаў выказаліся за ператварэньне краіны ў першую парлямэнцкую рэспубліку ў Цэнтральнай Азіі. Цэнтравыбаркам краіны паведамляе, што яўка склала 70%.
XS
SM
MD
LG