Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андруся Цянюту пасадзілі на гаўптвахту


Андрусю Цянюта

Андрусю Цянюта

Актывіста «Маладога фронту» Андруся Цянюту, які служыць у Віцебску ў паветрана-дэсантных войсках, пакаралі гаўптвахтай за парушэньні ў часе нясеньня службы.


Пра гэта паведаміў «Свабодзе» лідэр моладзевай арганізацыі Зьміцер Дашкевіч. Ён распавёў, што раней Андрусю пагражалі зьбіцьцём, калі ён ня спыніць размаўляць па-беларуску і за выказваньне сваёй грамадзянскй пазыцыі.

Пакуль невядома, колькі сутак Цянюта правядзе пад вартай. Невядомай застаецца і дакладная фармулёўка загаду пра арышт маладафронтаўца.


XS
SM
MD
LG