Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абраная ўчора на рэфэрэндуме прэзыдэнтам Кіргізстану Роза Атунбаева правяла ў Ошы сустрэчу з прадстаўнікамі няўрадавых грамадзкіх аб'яднаньняў. У сустрэчы прымаў удзел і вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Падчас сустрэчы адбылася кароткая размова Розы Атунбаевой і Алеся Бяляцкага, які зьяўляецца віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека. Падчас гэтай размовы прэзыдэнт Кіргізстану сказала: "Ваш Бацька нас дастаў!”.

Алесь Бяляцкі ў складзе міжнароднай місіі недзяржаўных арганізацыяў знаходзіцца ў Кіргізстане з 23 чэрвеня, паведамляе сайт праваабарончага цэнтру "Вясна".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG