Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны шэф паліцыі Анкары


Сёньня суд Анкары па цяжкіх злачынствах выдаў ордэр на арышт начальніка паліцыі сталіцы Турцыі Архана Аздэміра. Ён абвінавачваецца ў прыналежнасьці да арганізаванай злачыннай групоўкі і спрыяньні ёй ва ўчыненьні злачынстваў і фінансавых махінацыяў.

Начальнік паліцыі раней быў запрошаны ў пракуратуру турэцкай сталіцы, і пасьля дачы ім паказаньняў было прынятае рашэньне аб яго затрыманьні, паведамляюць турэцкія СМІ. Некалькі дзён раней Аздэмір быў шпіталізаваны з дыягназам гіпэртанія. Яго адвакаты вырашылі абскардзіць рашэньне суду і выступілі з хадайніцтвам, спасылаючыся на стан здароўя Аздэміра.

Раней Аздэмір даваў паказаньні па абвінавачаньні ў дачыненьні да злачынстваў падчас свайго знаходжаньня на пасадзе начальніка паліцыі гораду Кайсэры. Перад сваёй шпіталізацыяй Аздэмір зрабіў важныя перастаноўкі ва ўпраўленьні паліцыі Анкары і зьняў з пасадаў свайго намесьніка па выведцы Мухарэма Дурмаза, намесьніка начальніка аддзелу выведкі Закі Гювэна і яшчэ некалькіх афіцэраў паліцыі.
XS
SM
MD
LG