Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахмадзінэжад вырашыў пакараць заходнія дзяржавы



Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Тэгеране, што Іран ня мае намеру прыступаць да вядзеньня перамоваў па ядзернай праграме з Захадам да канца жніўня.

Па словах Ахмадзінэжада, гэтае рашэньне Ірану зьвязанае з імкненьнем "пакараць заходнія дзяржавы і навучыць іх весьці размову" з Тэгеранам.

Раней у чэрвені ў адказ на адмову Тэгерану спыніць узбагачэньне ядзерных матэрыялаў ў дачыненьні да Ірану ў Радзе Бясьпекі ААН была прынятая чацьвёртая рэзалюцыя аб санкцыях.

У ліку прынятых мераў – фінансавыя абмежаваньні і ўзмацненьне суровасьці эмбарга на пастаўкі зброі. Усьлед за гэтым Эўразьвяз прыняў дадатковыя санкцыі ў дачыненьні да Тэгерану.
XS
SM
MD
LG