Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Парыжы судзяць Нар'егу



У папраўчым судзе Парыжу распачаўся судовы працэс над былым дыктатарам Панамы Мануэлем Нар'егой.

Дэпартаваны з ЗША 76 гадовы Нар'ега абвінавачваецца ў "адмываньні" у Францыі 11 млн. эўра, за што яму пагражае да дзесяці гадоў турмы.

Экс-дыктатар, які прыйшоў у Панаме да ўлады ў 1983 годзе, правёў за кратамі больш за 20 гадоў.

Спачатку Нар'ега лічыўся саюзьнікам ЗША, але да канца 1980-х гадоў ператварыў сваю невялікую краіну ў перавалачны пункт для Калюмбійскага какаіну. У сьнежні 1989 г. у ходзе апэрацыі Just Cause (cправядлівая справа) Нар'ега быў арыштаваны ў Панаме амэрыканскімі вайскоўцамі, вывезены ў ЗША і праз тры гады асуджаны ў Флярыдзе да 30 гадоў зьняволеньня за ўдзел у наркагандлю.
XS
SM
MD
LG