Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея чакае ад Украіны зьніжкі за транзыт нафты



Расея ды Ўкраіна ў бліжэйшы час падрыхтуюць міжурадавае пагадненьне па газе. Пра гэта заявіў сёньня віцэ-прэм'ер ураду Расеі Ігар Сечын па выніках перамоваў у Маскве прэм'ер-міністраў дзьвюх краінаў Уладзімера Пуціна і Мікалая Азарава.

Ігар Сечын паведаміў, што Ўкраіна выступіла з шэрагам дадатковых прапаноў па супрацоўніцтве з Расеяй у газавай сфэры, якія будуць разгледжаны расейскім бокам.

Разам з тым, па яго словах, Масква перадала Кіеву праект міжурадавага пагадненьня па транзыце нафты. Сечын ня выключыў, што ў выпадку, калі Ўкраіна зробіць зьніжку па транзыце нафты праз порт Паўднёвы, аб'ём перапампоўваньня можа скласьці ад 9 да 17 мільёнаў тон. Паводле яго інфармацыі, пастаўка нафты праз Наварасійск каштуе 47,09 даляраў за тону, праз порт Паўднёвы – 53 даляры за тону.
XS
SM
MD
LG