Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь запрашае Кітай да ўдзелу ў пабудове АЭС


Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі, сустаршыня беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Зянон Ломаць заявіў, што Менск разьлічвае на ўдзел кітайскіх карпарацый ў будаўніцтве беларускай АЭС.

Ломаця цытуе “”Интерфакс-Запад":

“Будаўніцтва АЭС патрабуе ўзроўню бясьпекі, якая адпавядае самым высокім сусьветным стандартам. Пэрспэктыўнымі напрамкамі ў гэтай сувязі зьяўляюцца абмен вопытам у сфэры мірнага атаму і магчымы ўдзел кітайскіх карпарацый ў гэтым праекце. Ва ўсялякім выпадку, мы на гэта спадзяемся”.

Гэтую заяву З. Ломаць зрабіў падчас XI пасяджэньня беларуска-кітайскай камісіі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, зьвяртаючыся да намесьніка міністра гандлю Кітаю Гао Хучэна, які зьяўляецца сустаршынём камісіі з кітайскага боку.
XS
SM
MD
LG