Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка хоча неадкладна мацаваць незалежнасьць


"Каб замацаваць сувэрэнітэт, незалежнасьць і магутнасьць нашых дзяржаваў (Беларусі і Літвы), нам неабходна неадкладна зрабіць шэраг крокаў па замацаваньню гэтай незалежнасьці" – сказаў сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

Гэтую заяву ён зрабіў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Літвы Андрусам Кубілюсам, які знаходзіцца ў Беларусі з аднадзённым візытам на запрашэньне свайго беларускага калегі Сяргея Сідорскага.

Аляксандар Лукашэнка сказаў, што сёньня Беларусь і Літва маюць падобныя праблемы. І таму ёсьць падобныя кірункі іх вырашэньня.

Літоўскі прэм'ер пагадзіўся з тым, што "залежнасьць ад аднаго пастаўшчыка энэргарэсурсаў стварае праблемы". Ён дадаў, што ў рэалізацыі праектаў у гэтай галіне быў бы зацікаўлены і Эўразьвяз.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG