Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Дзень гневу" адбудзецца



Маскоўская міліцыя папярэдзіла арганізатараў несанкцыянаванай акцыі "Дзень гневу", што яе ўдзельнікі будуць затрыманыя і прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці.

Акцыя павінна адбыцца сёньня ўвечары побач з помнікам Юрыю Далгарукаў насупраць будынка мэрыі Масквы. Арганізатары "Дня гневу" – прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый і апазыцыі – заяўляюць, што яны зьбяруцца, нягледзячы на "абсурдны і незаконны" забарону ўладаў.

Галоўныя патрабаваньні ўдзельнікаў мітынгу – неадкладная адстаўка мэра Юрыя Лужкова, роспуск Маскоўскай гарадзкой думы, аднаўленьне наўпроставых выбараў кіраўнікоў рэгіёнаў Расіі, пашырэньне паўнамоцтваў органаў мясцовага самакіраваньня.
XS
SM
MD
LG