Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад гіпэрмаркету — да газу


Андрус Кубілюс і Сяргей Сідорскі, чэрвень 2009

Андрус Кубілюс і Сяргей Сідорскі, чэрвень 2009

З удзелу ў адкрыцьці гандлёвага цэнтру ОМА ў сталічным мікрараёне Малінаўка (вуліца Напалеона Орды) пачаўся сёньняшні візыт у Беларусь кіраўніка ўраду Літвы Андруса Кубілюса. У пабудове гэтага гіпэрмаркету ўдзельнічалі фінскі холдынг KESKO і літоўскі Senukai.

Літоўскі прэм'ер прыбыў сёньня ў Менск на запрашэньне свайго беларускага калегі Сяргея Сідорскага. Аднак многія назіральнікі лічаць найважнейшым у гэтым візыце не кантакты двух прэм'ераў, а размову Андруса Кубілюса з Аляксандрам Лукашэнкам. У цэнтры яе стануць газавыя праблемы.

Літва, як вядома, вельмі цярпіць, калі Беларусь перакрывае заглушку на шляху транзытнага расейскага газу. Таму ў Клайпедзе цяпер будуюць тэрмінал для прыёму звадкаванага газу. Менавіта ён можа стаць альтэрнатывай расійскім энэрганосьбітам. Эўрапейскія краіны цяпер набываюць звадкаваны газ у Катары па цане 174—176 даляраў.

А 13-й гадзіне ў амбасадзе Літвы Андрус Кубілюс сустракаецца з прадстаўнікамі палітычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

Перад ад'ездам на радзіму літоўская дэлегацыя наведае Чэрвень, дзе будзе ўшанавана памяць ахвяраў сталінскага рэжыму.
XS
SM
MD
LG