Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Дзень савецкай акупацыі" ў Малдове



У Малдове сёньня адзначаюць "Дзень савецкай акупацыі". Па ўсёй краіне прыспушчаныя дзяржаўныя сьцягі, праходзяць жалобныя мерапрыемствы.

Указ пра адзначэньне "Дня савецкай акупацыі" штогод 28 чэрвеня падпісаў на мінулым тыдні выканаўца абавязкі прэзыдэнта Малдовы Міхай Гімпу. У 1940-м годзе ў гэты дзень савецкія войскі ўвайшлі ў Бэсарабіі, што складае большую частку цяперашняй тэрыторыі Малдовы.

Шэраг лідэраў кіруючага Альянсу за эўрапейскую інтэграцыю спрабавалі дамагчыся адмены ўказу аб "Дні савецкай акупацыі" на экстраным паседжаньні парлямэнту, аднак Міхай Гімпу заявіў, што ўказ застанецца ў сіле.
XS
SM
MD
LG