Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кастрычніцкі суд Магілёва пакараў грамадзкую актывістку Крысьціну Шацікаву штрафам у памеры 20 базавых велічыняў — гэта 700 тысяч рублёў. Судзьдзя Натальля Крашкіна прызнала яе вінаватай у дастаўцы й распаўсюджваньні друкаванай прадукцыі, не зарэгістраванай паводле беларускага заканадаўства.

4 траўня супрацоўнікі Кастрычніцкага аддзелу міліцыі затрымалі актывістку каля пад’езду ейнага дома. Спачатку міліцыянты яе вінавацілі ў тым, што яна абрабавала кватэру і што ў яе торбах знаходзяцца скрадзеныя рэчы. Пасьля таго як у прысутнасьці панятых торбы перагледзелі і, акрамя газэт, нічога не знайшлі, яе на міліцэйскай машыне даставілі ў Кастрычніцкі аддзел міліцыі. Там канфіскавалі 12383 асобнікі газэты "Наш дом".

Канфіскацыю газэт міліцыянтамі судзьдзя прызнала правамерным. Паводле яе, газэты канфіскуюцца як прадметы, вынятыя з абароту.

З выракам судзьдзі Крысьціна Шацікава ня згодная й будзе яго абскарджваць у магілёўскім абласным судзе.
XS
SM
MD
LG