Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі АБСЭ ўхвалілі рэфэрэндум у Кіргізстану



Улады Кіргізстану здолелі стварыць адпаведныя ўмовы для правядзеньня мірнага рэфэрэндуму, аднак неабходна і далей працаваць над паляпшэньнем працэдуры галасаваньня напярэдадні парлямэнцкіх выбараў у краіне, паведамілі назіральнікі АБСЭ.

Рэфэрэндум у Кіргізстане праводзіўся па пытаньні зьменаў у канстытуцыі, што прадугледжваюць скарачэньне паўнамоцтваў прэзыдэнта і ўзмацненьне ролі парлямэнта.

Галасаваньне адбылося ўсяго некалькі дзён праз пасьля крывавых міжэтнічных сутыкненьняў, у выніку якіх загінулі сотні чалавек.
XS
SM
MD
LG