Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Фралоў мае каманду для ўдзелу ў прэзыдэнцкай кампаніі


Валеры Фралоў

Валеры Фралоў

Форма ўдзелу Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі будзе вызначана партыйным зьездам. А пакуль што гэтую справу разгледзеў ЦК партыі.


На саім пасяджэньні Цэнтральны камітэт партыі разгледзеў пытаньне аб удзеле ў прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі і вырашыў стварыць камісію па падрыхтоўцы плятформы БСДП (Г) да прэзыдэнцкіх выбараў. Кіроўным органам партыйных структур рэкамэндавана пачаць арганізацыйную і мабілізацыйную працу па падрыхтоўцы да выбарчай кампаніі.

Генэральны сакратар БСДП Мечаслаў Грыб заявіў на пасяджэньні ЦК партыі, што не даваў згоду балятавацца кандыдатам у прэзыдэнты, а пагаджаўся на ўдзел у праймэрыз.

Намесьнік старшыні партыі Валеры Фралоў у сваім выступе адзначыў, што ў яго ёсьць пэўная каманда і намер узяць удзел у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG