Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Алекс” можа ператварыцца ў ураган


Трапічны шторм “Алекс”, які ў ноч на нядзелю абрынуўся на ўзьбярэжжа Бэлізу, памацніўся і можа перарасьці ў сапраўдны ўраган.

Як інфармуе амэрыканская мэтэаралягічная служба, сёньня раніцаю парывы штармавога ветру хуткасьцю 75 кілямэтраў за гадзіну дасягнулі Мэксыканскай затокі на паўднёвым усходзе ад мэксыканскага мястэчка Кампэчэ.

Памацненьне актыўнасьці трапічнага шторму чакаюць на працягу найбліжэйшых 48 гадзін.
XS
SM
MD
LG