Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа рымскі асудзіў дзеяньні паліцыі


Папа рымскі Бэнэдыкт XVI у пасланьні на адрас бэльгійскіх біскупаў назваў “нечаканымі і вартымі жалю” ператрусы, праведзеныя паліцыяй Бэльгіі ў некалькіх дамох і прадстаўніцтвах высокапастаўленага духавенства.

Рэйд быў арганізаваны 24 чэрвеня ў рамках расьсьледаваньня справы аб магчымых сэксуальных злоўжываньнях сьвятароў у адносінах да дзяцей. Ператрус правялі, у прыватнасьці, у палацы брусэльскага архібіскупа.

Зь бюро падначаленай касьцёлу спэцыяльнай камісіі, створанай для разгляду скаргаў аб сэксуальных дамаганьнях, канфіскавалі каля 500 справаў, а таксама кампутар адной з духоўных асобаў.
XS
SM
MD
LG