Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны Вялікай дваццаткі абавязаліся ўдвая скараціць бюджэт


Кіраўнікі 20 найбольш уплывовых краінаў сьвету на спатканьні ў канадзкім Таронта дамовіліся зрабіць супольныя намаганьні для далейшага аднаўленьня эканомікі пасьля глябальнага крызісу.

Лідэры Вялікай дваццаткі, у якую сярод іншых уваходзяць ЗША, Расея, Кітай, Бразылія, Нямеччына і Францыя, заявілі пра намер на працягу трох гадоў удвая скараціць бюджэтныя дэфіцыты сваіх краінаў так, каб гэта не прычынілася да запавольваньня тэмпаў эканамічнага росту.

Пытаньне аб увядзеньні спэцыяльнага збору з банкаў было зьнятае з парадку дня. Прэм’ер-міністар Канады Стывэн Гарпэр заявіў, што рашэньні адносна гэтага падатку дзяржавы “дваццаткі” маюць права прымаць самастойна.

Падчас саміту ў Таронта былі затрыманыя звыш 600 удзельнікаў непарадкаў, што пачаліся ў суботу ў ходзе мірнай дэманстрацыі антыглябалістаў.
XS
SM
MD
LG