Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбол: сёньня вызначацца яшчэ два чвэрцьфіналісты чэмпіянату сьвету


На чэмпіянаце сьвету па футболе сёньня пройдуць чарговыя матчы 1/8 фіналу. Матч зборных Нідэрляндаў і Славаччыны пачнецца ў Дурбане а 17-й гадзіне менскага часу, зборныя Бразыліі і Чылі выйдуць на поле ў Яганэсбургу а 21.30.

Напярэдадні былі згуляныя трэці і чацьверты матчы 1/8 фіналу. Каманда Нямеччыны перамагла зборную Англіі 4:1, а аргентынцы нанесьлі паразу мэксыканцам – 3:1.

3 ліпеня за месца ў паўфінале згуляюць немцы і аргентынцы. На дзень раней у чвэрцьфінальным двубоі сустрэнуцца зборныя Ўругваю і Ганы.
XS
SM
MD
LG