Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таронта пратэстуюць супраць G20


У канадзкім горадзе Таронта ў нядзелю стартаваў другі дзень саміту Вялікай дваццаткі. Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель паведаміла, што па выніках працы першага дня разьвітыя краіны дамовіліся скараціць свае бюджэтныя дэфіцыты напалову да 2013 году. Багатыя нацыі таксама заклікалі разьвіваныя краіны лібэралізаваць курсы сваіх валют, каб даць глябальнай эканоміцы магчымасьць дасягнуць балянсу.

Адначасова ў Таронта прайшлі масавыя акцыі пратэсту антыглябалістаў. Цягам шматтысячнай маніфэстацыі частка пратэстоўцаў пачала падпальваць паліцэйскія машыны, біць шыбы, рабаваць крамы і кавярні ў цэнтры гораду. Паліцыя арыштавала прынамсі 400 чалавек.
XS
SM
MD
LG