Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура амэрыканскага штату Масачусэтс абвінавачвае 31-гадовага жыхара гораду Нантакет, беларускага грамадзяніна Мікалая Mардахаева ў дачыненьні да махлярскай інтэрнэт-схемы, з дапамогай якой у амэрыканскіх падаткаплатнікаў былі выкрадзеныя 200 тысяч даляраў ЗША, уплачаных імі ў якасьці падаходных падаткаў.


Як вынікае з судовых матэрыялаў, Мардахаеў і саўдзельнікі заваблівалі амэрыканскіх грамадзянаў на падманныя сайты, якія нібыта былі адкрытыя з дазволу Internal Revenue Service (IRS) – падаткавага ведамства ЗША. Падаткаплатнікам прапаноўвалася такая онлайн паслуга як выплата законных кампэнсацыяў і вяртаньне грошай на іх прыватныя рахункі. Кліентам трэба было пакінуць свае дадзеныя, а таксама падаткавыя дэклярацыі. Уся інфармацыя ўводзілася ў адпаведныя фармуляры. Накіроўвалася ў падаткавую службу, аднак грошы ў выніку паступалі на рахунак, які кантраляваў Мікалай Мардахаеў.

Беларускі грамадзянін быў арыштаваны ў сераду. Пракуратура абвінавачвае яго паводле 9-ці пунктаў махлярства і аднаго пункту змовы.

За інтэрнэт-махлярства Мардахаеву пагражаюць 20 гадоў турмы, выплата штрафу ў памеры 250 тысячаў даляраў. Пасьля вызваленьня цягам трох гадоў ён будзе знаходзіцца пад адмысловым назіраньнем.

Калі беларускі грамадзянін прызнае сваю датычнасьць да змовы, то яму пагражаюць дадатковыя пяць гадоў турмы. Усяго 25 гадоў у амэрыканскай няволі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG