Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новая канстытуцыя Кіргізстану ўхваленая


У Кіргізстане закрыліся выбарчыя ўчасткі на канстытуцыйным рэфэрэндуме. Ачольніца часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева заявіла, што большасьць выбарцаў выказалася за прыняцьце новай канстытуцыі.

Па выніках рэфэрэндуму Кіргізстан становіцца першай парлямэнцкай рэспублікай у Цэнтральнай Азіі. Парлямэнцкія выбары ў краіне маюць прайсьці ў кастрычніку.

Атунбаева дадала, што, нягледзячы на тое, што сытуацыя на поўдні краіны застаецца напружанай, удзел у галасаваньні прыняла болей як палова выбарцаў.
XS
SM
MD
LG