Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь пазычыла грошы на аплату расейскага газу ў Азэрбайджану


Грошы на аплату газавага рахунку пазычыў Беларусі Азэрбайджан. Пра гэта паведаміў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію тэлеканалу "Euronews". Лукашэнка расказаў, што патэлефанаваў азэрбайджанскаму лідэру Ільхаму Аліеву і той перавёў Беларусі пазыку памерам 200 мільёнаў даляраў "на працягу сутак".

На пачатку надыходзячага тыдня маюць пачацца перамовы аб кошце транзыту расейскага газу празь Беларусь. Менск патрабуе падвышэньня транзытных тарыфаў і сьцьвярджае, што запазычанасьць "Газпрому" складае 260 мільёнаў даляраў, а не 228, якія расейская кампанія перавяла "Белтрансгазу" на мінулым тыдні. У выпадку, калі расейскі бок ня выплаціць розьніцы, беларускі кіраўнік пагражае спыніць транзыт і газу, і нафты.
XS
SM
MD
LG