Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На поўдні Кіргізстану адноўлена камэнданцкая гадзіна


На поўдні Кіргізстану будзе падоўжанае дзеяньне камэнданцкай гадзіны. Пра гэта сёньня паведаміла выканаўца абавязкаў прэзыдэнта краіны Роза Атунбаева на сустрэчы з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацыяў.

Камэнданцкая гадзіна ў гарадох Ош і Джалал-Абад была адмененая 26 чэрвеня да канца рэфэрэндуму, аднак цяпер яна зноў будзе ўведзеная заўтра, 28 чэрвеня, і працягнецца да 10 жніўня.

Атунбаева паведаміла, што Арганізацыя дамовы аб калектыўнай бясьпецы "на працягу найбліжэйшых дзесяці дзён будзе назіраць і аналізаваць становішча ў Кіргізстане, складзе сьпіс прапановаў па дапамозе для стабілізацыі сытуацыі і вызначыць аб'ём неабходнай тэхнічнай ды іншай дапамогі, якую плянуюць даць Кіргізстану".
XS
SM
MD
LG