Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ураган "Алекс" абміне нафтавую пляму


Першы ў гэтым сэзоне ў Атлянтыцы ўраган "Алекс" абрынуўся на тэрыторыю Бэлізу, выклікаўшы праліўныя дажджы.

Па прагнозах сёньня ён павінен перасекчы паўвостраў Юкатан. Мэксыканскія ўлады ўжо эвакуявалі тысячы людзей з прыбярэжных рыбацкіх вёсак, якія могуць апынуцца на яго шляху.

Як мяркуюць сыноптыкі, ураган абміне нафтавую пляму ў мэксыканскай затоцы, аднак папярэджваюць, што выкліканыя ураганам моцныя хвалі могуць паўплываць на апэрацыю па ачыстцы прыбярэжнай зоны на паўднёвым усходзе ЗША.
XS
SM
MD
LG