Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лужкоў супраць гастарбайтэраў


Мэр Масквы Юры Лужкоў заклікаў зьнізіць квоты на замежную працоўную сілу ў сталіцы Расеі да 100 тысяч чалавек.

У інтэрвію, што прагучала ў тэлеперадачы "Тыдзень у горадзе" Лужкоў заявіў, што ні эканамічнай сыстэме, ані гораду ня трэба столькі гастарбайтэраў.

Ён таксама нагадаў, што існая квота ў 250 тысяч чалавек ужо ўдвая зьніжана ў параўнаньні зь некалькімі гадамі раней.
XS
SM
MD
LG