Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ведае рэйтынг кожнага з сваіх супернікаў і нават будучых


"Калі я ўбачу, што падтрымкі народу няма, і людзям Лукашэнка ўжо надакучыў і яны ня хочуць у большасьці сваёй, каб Лукашэнка працаваў на гэтай пасадзе, я вам клянуся, што я за гэта крэсла трымацца ня буду", – заявіў кіраўнік Беларусі ў інтэрвію тэлеканалу "Эўраньюс" на тэму прэзыдэнцкіх выбараў.

"Я памятаю, як мяне абралі 15-16 гадоў таму. Я тады перамог у жорсткай барацьбе, і ніхто не скажа, што сфальсыфікаваныя былі выбары. Я перамог усіх, прадстаўнікоў усіх сілаў: і прарасейскіх, і нацыяналістычных, і супэрнацыяналістычных – і я сумленна выйграў. Чаму? Таму што народ так вырашыў ", – цытуе прэзыдэнта БелаПАН.

Па словах Лукашэнкі, ён сьвята выконваў "вось гэта імкненьне народу". "Можа быць, я дзесьці не зусім згодны сёньня з пазыцыяй народу, але я рабіў так, як хацеў народ, – адзначыў ён. – Таму мяне народ і падтрымліваў ўвесь гэты час. Калі я ўбачу, што гэтай падтрымкі няма і людзям Лукашэнка ўжо надакучыў і яны ня хочуць у большасьці сваёй, каб Лукашэнка працаваў на гэтай пасадзе, я вам клянуся, што я за гэта крэсла трымацца ня буду".

Журналіст "Эўраньюс" выказаў меркаваньне, што "убачыць гэта можна будзе толькі на выбарах". На што Лукашэнка адказаў: "Не, не абавязкова. У мяне ёсьць дастаткова палітычнага пачуцьця і досыць шмат мэтадаў для таго, каб гэта ўбачыць. Выбары гэта могуць толькі пацьвердзіць".

Лукашэнка запэўніў, што "абсалютна для ўсіх" будуць створаны роўныя ўмовы. "Мне няма неабходнасьці ствараць няроўныя ўмовы, таму што вы ведаеце, што вакол гэтых выбараў адбываецца, тым больш у Расеі, не кажучы ўжо пра Эўропу. Эўропа і так будзе прэсаваць мяне па поўнай праграме, і мне яшчэ ствараць дадатковыя прэцэдэнты, дадатковыя нараджаць факты , каб мяне папракалі ў тым, што я нелегітымны, што я там няправільна выбары правёў – мне гэта абсалютна не трэба ", – сказаў кіраўнік Беларусі.

У той жа час ён заявіў, што яму "не трэба ніякая падтрымка" і "не трэба сёньня ніякія прызнаньні, акрамя беларускага народа".

Па словах беларускага кіраўніка, ён ведае "сытуацыю ў рэспубліцы" і рэйтынг кожнага зь яго супернікаў, "і нават будучых, якія хочуць быць прэзыдэнтамі".

"Хоць я памыліўся. Хочуць яны быць прэзыдэнтам – гэта яшчэ пытаньне", – сказаў Лукашэнка.

Скарочаную стэнаграму можна пачытаць
ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG