Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама паразумеўся з Кэмэранам наконт Афганістану


Цяперашняя фаза ваеннай кампаніі саюзных войскаў у Афганістане зьяўляецца крытычна важнай для будучыні гэтай краіны, упэўнены прэзыдэнт ЗША Барак Абама і прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран.

"Цяперашні пэрыяд будзе крытычна важны", - сказаў Абама па выніках першай асабістай сустрэчы з Кэмэранам пасьля таго, як той стаў брытанскім прэм'ерам.

"Жыцьцёва важна дамагчыся прагрэсу ў гэтым годзе, кінуць усе сілы на тое, каб гэта адбылося", - пагадзіўся з амэрыканскім прэзыдэнтам Кэмэран.

Абама і Кэмран ў гэтыя дні знаходзяцца ў Канадзе, дзе прымаюць удзел у самітах "васьмёркі" і "дваццаткі".

Лідэры адзначылі, што імкнуцца да стабільнасьці сусьветнай эканомікі, хаця іх падыходы і адрозьніваюцца адзін ад аднаго.

"У нас ёсьць розніца ў падыходах, паколькі ў нашых краінах розная сытуацыя, але мы рухаемся ў адным кірунку", - адзначыў Абама.
XS
SM
MD
LG