Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гвінэі выбіраюць прэзыдэнта


У Гвінэйскі рэспубліцы на захадзе Афрыкі сёньня адбываецца першы тур прэзыдэнцкіх выбараў.

З моманту набыцьця незалежнасьці ад Францыі ў 1958 годзе краіна жыла пад уладай ваенных і грамадзянскіх аўтарытарных рэжымаў.

Прыкладна 4.300.000 грамадзянам, якія маюць права голасу, трэба зрабіць выбар з 24 кандыдатаў, у тым ліку чатырох былых прэм'ер-міністраў.

Цяперашні кіраўнік генэрал Сэкуба Канатэ і асобы зь яго атачэньня ня сталі выстаўляць свае кандыдатуры, каб не перашкаджаць працэсу пераходу да дэмакратыі.
XS
SM
MD
LG