Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэфэрэндум у Кіргізстане


А 8-ай раніцы (05:00 па менскім часе) у Кіргізстане пачалося галасаваньне на прапанаваным новымі ўладамі канстытуцыйным рэфэрэндуме.

Грамадзянам трэба прыняць ці адхіліць новую рэдакцыю канстытуцыі, якая абмяжоўвае ўладу прэзыдэнта, і выказацца наконт наданьня часовых прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Розе Атунбаевай.

З 2.300.000 кіргізскіх выбаршчыкаў прыкладна 375 тысяч пакінулі свае дамы падчас нядаўніх беспарадкаў і будуць галасаваць на іншых участках.
XS
SM
MD
LG