Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На канцэрце Global Gathering пад Менскам шукалі бомбу?


Пад Менскам нечакана быў спынены канцэрт пад адкрытым небам Global Gathering, які адбываецца сёньня да раніцы. Міліцыя ачапіла гледачоў і гадзіну трымала ў шчыльным коле.

На канцэрт на вольным паветры на аэрадроме Баравая пад Менскам сабралася каля трох тысячаў чалавек.

Каля 22.00 канцэрт быў спынены, сілы аховы парадку ўсіх выгналі з пляцоўкі, і, нікому нічога не патлумачыўшы, узялі ў ачапленьне. Шмат хто з гледачоў быў ужо пасьля піва, і калі яны прасіліся выйсьці з ачапленьня ў прыбіральню, міліцыянты пагражалі затрыманьнем на 15 сутак.

Трымалі “закладнікаў” паміж двума імправізаванымі КПП. Тым часам па натоўпе хадзілі дзьве чуткі: што дзесьці прабіла электрыка і можа забіць і што на пляцоўцы падкладзена бомба.

Прыблізна праз гадзіну - таксама безь ніякіх тлумачэньняў - канцэрт было дазволена працягваць.
XS
SM
MD
LG