Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікалі не скарачаць падтрымку фінансавага сэктару


Злучаныя Штаты Амэрыкі заклікалі ўрады не скарачаць праграмы падтрымкі фінансавага сэктару, тым часам як шмат якія эўрапейскія краіны заяўляюць, што вымушаныя падвышаць падаткі і скарачаць сацыяльныя расходы, каб пераадолець бюджэтны дэфіцыт.

Прэзыдэнт ЗША напярэдадні саміту “вялікай дваццаткі” у Канадзе заявіў:

“Мы павінны дзейнічаць супольна па адной простай прычыне: цяперашні крызыс і разьвіцьцё падзеяў сьведчаць, што нашы нацыянальныя эканомікі непарыўна зьвязаныя паміж сабой. Пачаўшыся ў адной краіне, эканамічны крызіс можа хутка распаўсюдзіцца. Стабільнасьць у кожнай з нашых краін можа абараніць іншыя дзяржавы”..
XS
SM
MD
LG