Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Вялікая васьмёрка” абмяркуе ядзерныя праграмы Ірану і КНДР


Лідэры G8 на другі дзень свайго саміту ў канадзкім курортным мястэчку Гантсвіл непадалёк ад Таронта абмяркуюць праблемы
глябальнай бясьпекі, у прыватнасьці, ядзерныя праграмы Тэгерану і Пхэн’яну.

Напярэдадні, пасьля дыскусіі з удзелам лідэраў шэрагу афрыканскіх дзяржаваў, “вялікая васьмёрка”, прыняла рашэньне выдаткаваць 5 мільярдаў даляраў на пяцігадовую праграму, накіраваную на зьніжэньне дзіцячай сьмяротнасьці.
Абмяркоўваліся таксама пытаньні эканомікі, у прыватнасьці, урэгуляваньне фінансавага сэктару. Чакаецца, што эканамічныя праблемы стануць галоўным зьместам сустрэчы лідэраў вядучых краінаў сьвету – “групы 20-ці”, якая пачне працу сёньня ў Таронта.
XS
SM
MD
LG