Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША абмяркуюць у Кабуле сытуацыю пасьля адстаўкі Маккрыстала


У сталіцу Аўганістану прыбыў кіраўнік Аб’яднанага камітэту кіраўнікоў штабоў Узброеных сілаў ЗША адмірал Майкл Мален з тым, каб абмеркаваць зь мясцовым кіраўніцтвам сытуацыю пасьля звальненьня кіраўніка войскамі НАТО ў краіне генэрала Стэнлі Маккрыстала.
Напярэдадні Мален заявіў, што мэта яго візыту запэўніць прэзыдэнта Карзая, што з гэтай адстаўкай і прызачэньнем на пасаду Маккрыстала генэрала Дэвіда Пэтрэўса стратэгія міжнародных сілаў ня зьменіцца.

Паведамляецца, што пад час наведаньня Маленам Кабулу ў цэнтры сталіцы адбыўся магутны выбух міны, якую перавозіў вайсковы грузавік. Загінуў кіроўца-аўганец. Паводле вайсковага кіраўніцтва, гэта быў не тэракт, а выпадковае здарэньне.
XS
SM
MD
LG