Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея і Брытанія гатовыя аднавіць стасункі


Брытанскі прэм’ер Дэвід Кэмэрон і расейскім прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў заявілі пасьля двухбаковай сустрэчы ў рамках саміту G8 у Канадзе, што Масква і Лёндан пасьля цяжкага прахалоднага пэрыяду маюць намер будаваць дружалюбныя зносіны.

Паводле абодвух палітыкаў, маецца надзея і магчымасьць зрабіць двухбаковыя дачыненьні больш прадуктыўнымі і інтэнсіўнымі. Расейска-брытанскія стасункі рэзка пагоршыліся пасьля сьмерці у 2006 у Лёндане былога супрацоўніка расейскіх спэцслужбаў Аляксандра Літвіненкі.
XS
SM
MD
LG