Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША спадзяюцца на правядзеньне празрыстага рэфэрэндуму ў Кіргізстане


Напярэдадні нядзельнага рэфэрэндуму па канстытуцыйнай рэформе прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі зьвярнуўся да амэрыканскай амбасады ў Бішкеку стварыць невялікую групу назіральнікаў за будучымі выбарамі. Ён таксама выказаў спадзяваньне, што сам плебісцыт пройдзе ва ўмовах адкрытасьці і празрыстасьці.

Сёньня ў Кіргізстане так званы “дзень цішыні”. Забароненая агітацыя, публічныя заклікі і масавыя мерапрыемствы ў падтрымку ці супраць рэфэрэндуму. Кіргіскім выбарнікам належыць выказацца адносна наданьня кіраўніцы часовага ўраду Розе Атунбаевай паўнамоцтваў прэзыдэнта пераходнага пэрыяду да 31 сьнежня 2011, адносна паправак у Канстытуцыю, якія прадугледжваюць абмежаваньне прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў і парлямэнцкую форму кіраваньня ў краіне, а таксама адносна ліквідацыі Канстытуцыйнага суду.
XS
SM
MD
LG