Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры G8 абмеркавалі шляхі эканамічнага аднаўленьня


Напярэдадні адкрыцьця саміту “групы 20-ці” ў Канадзе лідэры “вялікай васьмёркі” – Францыі, Нямеччыны, Італіі, Японіі, Расеі, Вялікабрытаніі, ЗША і Канады – сустрэліся ў курортным мястэчку Ганствіл на поўнач ад Таронта, каб абмеркаваць шляхі да захаваньня крохкага эканамічнага аднаўленьня ва ўмовах глябальнага крызысу. Бакі пагадзіліся адносна фінансавай падтрымкі праграм стымуляваньня эканомікі. Акрамя таго, лідэры G-8 таксама паабяцалі выдаткаваць $ 5 мільярдаў на барацьбу зь дзіцячымі і матчынымі захворваньнямі.

Сёньня і заўтра ў Таронта адбудзецца сустрэча кіраўнікоў "групы 20-ти" – вядучых усясьветных дзяржаў, сярод якіх Індыя, Кітай, Бразылія.
XS
SM
MD
LG