Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.






ОЙ...


...дождж і ў суботу, і ў нядзелю. Але тэмпэратура неблагая: 16 — 25 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


26-27 чэрвеня

Агульнанацыянальнае сьвята і фэстываль сярэднявечнай культуры, прысьвечаныя 600-годзьдзю Грунвальдзкай бітвы, у Наваградку.

Фэстываль сярэднявечнай культуры "Камянецкая вежа 2010". Камянец, Берасьцейская вобласьць.

Паказ дакумэнтальных фільмаў аб правах чалавека. Магілёў, Грамадзкі цэнтар "Колесо", завулак Чкалава, 16. Пачатак а 18.30.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


26-27 чэрвеня

Сустрэча дзяржаваў групы G20 у Таронта.

Прэзыдэнты Косава, Альбаніі, Македоніі і Чарнагорыі сустракаюцца ў Косаве.

Фэстываль be2gether каля сьценаў замку Нарвілішкес у Літве.

27 чэрвеня:

Канстытуцыйны рэфэрэндум у Кіргізстане.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


26 чэрвеня:

У 1863 у Вільні быў створаны Літоўска-Беларускі ўрад, які стаў кіраўнічым штабам паўстаньня 1863 году. Кіраваў урадам Якуб Гейштар, а ўваходзіў у яго сярод іншых і нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі.

У 1894 нарадзіўся ангельскі пісьменьнік Олдас Хаксьлі, аўтар вядомага раману-антыўтопіі "О дзіўны новы сьвет" (пам. 1963).

У 1954 у расейскім горадзе Обнінск каля Масквы пачала працаваць першая ў сьвеце атамная электрастанцыя.

У 1960 Мадагаскар атрымаў незалежнасьць ад Францыі.

27 чэрвеня:

У 1925 нарадзілася Лідзія Арабей, беларускі празаік, крытык, літаратуразнавец.

У 1944 у акупаваным немцамі Менску пачаўся Другі ўсебеларускі кангрэс, скліканы Беларускай цэнтральнай радай.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


26 чэрвеня:

Міжнародны дзень барацьбы супраць злоўжываньня наркотыкамі і іх нелегальнага абароту.

Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаваньняў.

27 чэрвеня:

Дзень моладзі ў Беларусі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Зь Мікалаем ІІ ці без яго, так і не вырашылі".

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Інтэлектуал — гэта чалавек, які знайшоў адну рэч, цікавейшую за сэкс".

"Цнатлівасьць — найбольш ненатуральнае з усіх сэксуальных вычварэнстваў".

"Магчыма, гэты сьвет зьяўляецца пеклам для нейкай іншай плянэты".

"Навука нічога нам не растлумачыла: чым больш мы ведаем, тым больш фантастычным стаецца нам сьвет, і тым больш глыбокая цемра яго спавівае".

"Усе мы геніі, пакуль нам ня споўніцца дзесяць гадоў".


Олдас Хаксьлі
XS
SM
MD
LG