Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку абмежавалі свабоду сходаў


Міністэрства ўнутраных спраў Іраку прыняло рашэньне абмежаваць права грамадзян на свабоду сходаў. Такое рашэньне прынята пасьля дэманстрацый на поўдні краіны ў сувязі з ўрадавымі захадамі ў справе эканоміі элетраэрэргіі.

Міністэрства папярэдзіла, што акцыі, якія будуць праводзіцца ў парушэньне новых правілаў, будуць жорстка карацца паліцыяй.

Сярод іншага, улады патрабуюць ад арганізатараў акцыі падаваць заяўку за 72 гадзіны да пачатку.

На мінулым тыдні ў Басры пры разгоне дэманстрацыі паліцыя прымяніла агнястрэльную зброю, два чалавекі загінулі.
XS
SM
MD
LG