Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Такое рашэньне было ўзваленае сёньня на гадавым сходзе акцыянэраў «Газпрома».


Як паведамляе РІА «Новости», акцыянэры ухвалілі, што «Белтрансгаз» у 2011 годзе зможа закупіць у «Газпрома» 22,5 мільярда кубамэтраў газу на 5,625 мільярды даляраў.

Кошт тысячы кубамэтраў такім чынам складзе 250 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Дакумэнты, ухваленыя акцыянэрамі «Газпрома», таксама прадугледжваюць, што «Белтрансгаз» у 2011 годзе акажа паслугі па транзыце газу праз Беларусь па сваёй газатранспартнай сыстэме і па беларускім участку расейскага газаправода «Ямал — Эўропа» ў аб’ёме 48,2 мільярда кубамэтраў. «Газпром» зьбіраецца заплаціць за гэты транзыт 600 мільёнаў долараў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG