Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці быў псыхіятар падпальшчыкам?


У Гомельскім абласным судзе нанова распачата слуханьне крымінальнай справы супраць лекара-псыхіятра, які быў абвінавачаны ў падпалах гаспадарчых пабудоў у Навабеліцкім раёне. Міліцыянты «павесілі» на псыхіятра нават падпал сваёй бронекамізэлькі — маўляў, такі ён зацяты піраман.


30-гадовы лекар правёў за кратамі звыш году — з 4 гадоў, якімі пакараў яго судзьдзя Навабеліцкага раённага суду Сяргей Новікаў.

На падставе скаргі Вярхоўны суд адмяніў пакараньне псыхіятру, угледзеўшы, што вырак грунтуецца больш на меркаваньнях, чымсьці на доказах.

На адсутнасьць у крымінальнай справе рэчавых доказаў зьвяртаў увагу яшчэ падчас першага судовага разбору абаронца псыхіятра. Не праведзена была нават экспэртыза міліцэйскай бронекамізэлькі — можа яна загарэцца ад запалак ці не?

Псыхіятра вызвалілі з турмы, замяніўшы турэмныя нары на падпіску пра нявыезд. Ён рэгулярна прыходзіць на судовыя паседжаньні й наважаны даказаць сваю недатычнасьць да падпалаў у Навабеліцкім раёне Гомелю.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG