Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Падзеньне капіталізацыі "Газпрому" ад канфлікту з Беларусьсю – спэкуляцыі"


Будынак "Газпрому" ў Маскве

Будынак "Газпрому" ў Маскве

Такое меркаваньне выказаў у інтэрвію Радыё Свабода Віталь Крукаў, аналітык нафтагазавага сэктару з расейскага Інвэстыцыйнага фінансавага дому "КапиталЪ".


Крукаў: Падзеньне акцый "Газпрому" адбывалася на фоне падзеньня рынкаў і падзеньня нафты. Таму беларускі фактар калі і меў нейкі ўплыў, то мінімальны, я мяркую, што 99% гэтага падзеньня каціровак прыпала на падзеньне рынкаў, падзеньне кошту нафты і на ўнутраныя чыньнікі кампаніі, якая зьнізіла пляны па экспарту газу. Ну 1% сапраўды можа прыпаў на сытуацыю з пастаўкамі газу ў Беларусь.

Дракахруст: Некаторыя расейскія экспэрты адзначаюць, што акцыі "Газпрому" ўпалі глыбей, чым рынак у цэлым. На ваш погляд прычына гэтага – падзеньне цаны на нафту?

Крукаў: Прычына ў тым, што "Газпром" панізіў пляны па экспарту газу і па цэнах, ёсьць зьніжэньне спажываньня газу на сусьветных рынках і на ўнутраным рынку, якое адбываецца апошнім часам. І гэтыя дадзеныя былі абнародаваныя адначасна з праблемамі з Беларусьсю. Таму на мой погляд беларуская тэма займала нязначную долю ў падзеньні акцый.

Дракахруст: Я прыгадваю, што падчас газавага канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай напачатку 2009 году таксама назіралася падзеньне каціровак акцый "Газпрому" і тады экспэрты адносілі гэта на наступствы канфлікту. А чаму зараз вы робіце супрацьлеглую выснову?

Крукаў: Гэтыя сытуацыі нельга параўноўваць. Тады былі перабоі ў транзыце газу і яны працягваліся тыдні два, "Газпром" на гэтым тады згубіў па выручцы, былі яшчэ значныя страты. Плюс гэта быў зімовы пэрыяд, калі ідзе пікавае спажываньне газу і скампэнсаваць аб'емы газу, якія "Газпром" недапаставіў у сувязі з праблемамі ва Ўкраіне, было немагчыма. У сытуацыі зь Беларусьсю такога не было, і "Газпром" там абышоўся малой крывёй.
  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG