Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстытуцыйны Суд Румыніі забараніў скарачаць пэнсіі


Канстытуцыйны Суд Румыніі прызнаў неадпаведнымі Канстытуцыі частку захадаў, якія заплянаваў прыняць правацэнтрысцкі ўрад. Урад меркаваў ажыцьцявіць 25-працэнтнае скарачэньне заробкаў у дзяржаўным сэктары і 15-працэнтнае зьніжэньне пэнсіяў, што неабходна для выкананьня патрабаваньняў МВФ дзеля выдачы Румыніі крэдытаў агульным памерам 20 мільярдаў даляраў. Суд назваў неканстытуцыйным скарачэньне пэнсіяў. Супраць плянаваных скарачэньняў сёньня ў Бухарэсьце пратэставалі сотні чалавек, дзесяткі ўдзельнікаў акцыі паспрабавалі прарвацца ў прэзыдэнцкі палац
XS
SM
MD
LG