Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Расея і Беларусь закончылі газавую вайну, у часе якой "Газпром" страціў 4,2 мільярда даляраў капіталізацыі. "Газпрому" ўдалося прымусіць Менск плаціць за газ вышэйшую цану, тады як сам "Газпром" заплаціў за транзыт па ранейшай стаўцы. Канфлікт бакоў застаецца, хоць пакуль газавая спрэчка заціхла. Гэтак прадстаўляе вынікі расейска-беларускай газавай сутычкі сёньняшняе выданьне газэты "Коммерсантъ".

"Известия" таксама падкрэсьліваюць, што спрэчныя пытаньні адносна паставак расейскага газу застаюцца. "Газпром" атрымаў ад
Але і "Газпром" заплаціў за транзыт менш, чым хацелі ў Менску — 228 мільёнаў даляраў замест 260 мільёнаў
Менску 187 мільёнаў даляраў як аплату доўгу за пастаўкі газу, хоць дамагаўся на 5 мільёнаў больш. Але і "Газпром" заплаціў за транзыт менш, чым хацелі ў Менску — 228 мільёнаў даляраў замест 260 мільёнаў. Розьніца бярэцца з таго, што "Газпром" бярэ за аснову разьлікаў стаўку 1,45 даляра за перапампаваньне 1000 кубамэтраў газу на адлегласьць 100 кілямэтраў, а "Белтрансгаз" лічыць, што паводле кантракту гэтая стаўка павінна быць 1,88 даляра.

Газэта "Время новостей", прадказваючы новыя канфлікты Масквы і Менску вакол транзытнай стаўкі для расейскага газу, нагадвае, што "Газпром" ужо паслаў у Менск пакет дакумэнтаў, якія, паводле прэсавага прадстаўніка расейскага газавага канцэрну Сяргея Купрыянава, абодвум бакам трэба падпісаць, "каб легалізаваць прэтэнзіі на больш высокія транзытныя стаўкі".

"Ведомости"
, адзначаючы, што ў выніку гэтага канфлікту пацярпелі спажыўцы газу перадусім у Літве і Калінінградзкай вобласьці, робяць выснову, што і на будучыню спажыўцы ад такі нечаканасьцяў не застрахаваныя. "Галоўнай праблемай для спажыўца газу тут
Можа, справа ня ў сутнасьці (канфлікту)? Можа, у Лукашэнку? У тым, што ён паводзіць сябе як руплівы гаспадар саўгасу, які разумее, што галоўнае — як мага больш выбіць з начальства
зьяўляецца непразрыстасьць дамоўленасьцяў паміж бакамі," — піша газэта. "Добра было б, каб бакі публікавалі кантракт ды таксама падпісвалі пункт аб тым, што любое абмежаваньне паставак або транзыту, гэта значыць, парушэньне правоў спажыўца, дапускаецца толькі з санкцыі суду".

А ў іншым матэрыяле "Ведомостей", які канстатуе факт, што расейска-беларускія канфлікты працягваюцца ўжо больш за 10 гадоў, аўтар робіць наступную выснову:

"Можа, справа ня ў сутнасьці (канфлікту)? Можа, у Лукашэнку? У тым, што ён паводзіць сябе як руплівы гаспадар саўгасу, які разумее, што галоўнае — як мага больш выбіць з начальства. А расейскае начальства мяняецца, але глядзіць на Лукашэнку як на дырэктара свайго саўгасу. Ён шмат сабе дазваляе: вярзе нейкую лухту пра гэтае начальства; нечага ўвесь час патрабуе — то грошай, то нафты; хаміць; запрасілі яго на сустрэчу ў Пецярбургу, а ён не прыехаў (не паважае?). Яго зьняць бы даўно — зарваўся. Але ён за справу перажывае, і замяніць зусім няма кім. Дый неяк ён увесь час выкручваецца. Вось і на гэты раз выкруціўся: пашумеў і за газ заплаціў. Прытым газпромаўскімі грашмі — зноў выбіў".
XS
SM
MD
LG