Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры "Вялікай васьмёркі" сустрэнуцца перад самітам "дваццаткі"


Лідэры краінаў "Вялікай дваццаткі" зьяжджаюцца на саміт у канадзкім Таронта, які пройдзе ў суботу і нядзелю. Сёньня ж сустрэнуцца кіраўнікі краінаў "Вялікай васьмёркі". Мяркуецца, што галоўнай тэмай сустрэчы стане дыскусія аб эканамічных пакетах па стымуляваньні эканомікі. ЗША настойваюць на тым, каб краіны сьвету не скарачалі антыкрызісных праграмаў бюджэтных уліваньняў. Краіны Эўразьвязу, якія церпяць ад крызісу дзяржзапазычанасьці, наадварот плянуюць скарачэньне бюджэтных выдаткаў, нягледзячы на пагрозу аднаўленьня рэцэсіі.
XS
SM
MD
LG